У Бешанковіцкім раёне ў кювет вылецелі фура і мікрааўтобус з пасажырамі

У Бешанковіцкім раёне ў кювет вылецелі фура і мікрааўтобус з пасажырамі

У Бешанковіцкім раёне ў кювет вылецелі фура, а за ёй і мікрааўтобус з пасажырамі. Здарэнне адбылося на трасе Мінск — Віцебск у 8.40 раніцы 27 снежня. Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, 56-гадовы кіроўца грузавіка "МАН" з паўпрычэпам страціў кіраванне аўтамабілем. У такой сітуацыі апынуўся на тым жа ўчастку і 51-гадовы кіроўца мікрааўтобуса "Газэль". У апошнім ехалі 8 работнікаў будаўнічай фірмы. Кіроўцы не пацярпелі, а пасажыраў завезлі ў бальніцу ў Бешанковічы для абследавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі