У Браслаўскім раёне ратавальнікі дэблакавалі з мікрааўтобуса дзіця (фота)

У Браслаўскім раёне ратавальнікі дэблакавалі з мікрааўтобуса дзіця (фота)

У Браслаўскім раёне ратавальнікі дэблакавалі з мікрааўтобуса 4-гадовае дзіця. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 29 чэрвеня на ўчастку дарогі Дрысвяты — Відзы. Як інфармуе прэс-служба МНС, Volkswagen Transporter з'ехаў з дарогі і апынуўся ў кювеце. Жанчына, якая была за рулём, яе муж і трое дзяцей выйшлі з транспартнага сродку самастойна. А вось хлопчыка з салона вызвалілі з дапамогай спецінструментаў ратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння.

Адзначаецца, што дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці. Яго шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі