У Брэсце будуць судзіць лекара-анэстэзіёлага Цімура Лозку

Цімур Лозка

Цімур Лозка / vk.com

У Брэсце будуць судзіць лекара-анэстэзіёлага Цімура Лозку. Яго абвінавачваюць у "фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці" — за данат, піша "Наша ніва".

Лозка да 2020 года працаваў анэстэзіёлагам у Брэсцкай абласной бальніцы. Адтуль яго, відаць, звольнілі. Пасля ён працаваў рэаніматолагам-анестэзіёлагам у прыватнай клініцы "Ладэ". Цімура Лозку затрымалі ў пачатку 2024 года. Крымінальную справу будзе разглядаць Брэсцкі абласны суд. Працэс пачецца 4 ліпеня.

Раней лекара затрымлівалі за ўдзел у пратэстах 2020-га (разам з лекарам-жонкай) і ў антываеннай акцыі ў 2022 годзе. Гэта былі адміністрацыйныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі