У Брэсце кіроўца легкавіка загінуў у ДТЗ з тралейбусам
У Брэсце кіроўца легкавіка загінуў у ДТЗ з тралейбусам. Здарэнне адбылося каля апоўначы 9 ліпеня на самай вялікай вуліцы Брэста — Маскоўскай. Volkswagen Golf на вялікай хуткасці ўрэзалася ў тралейбус, які стаяў у крайняй правай паласе на вуліцы Маскоўскай.
У аварыі загінуў 21-гадовы малады чалавек — кіроўца легкавіка. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, дэблакавалі яго з разбуранага аўто і спрабавалі аказаць першую медыцынскую дапамогу, але гэтага апынулася недастаткова. Хлопец памёр да прыезда медыкаў.
Па факце здарэння ДАІ праводзіць праверку. Прызначаныя экспертызы, паведамляюць у УУС Брэсцкага аблвыканкама.
УУС Брэсцкага аблвыканкама
УУС Брэсцкага аблвыканкама