У будынку Цэнтра беларускай супольнасці і культуры ў Вільні пабілі шыбы
Пабітыя шыбы ў акне
Уначы ў будынку Цэнтра беларускай супольнасці і культуры ў Вільні пабілі шыбы. Яго супрацоўнікі выклікалі паліцыю.
"Мы так шмат здзекаваліся з памылак у вядомых графіці на літоўскай мове, што нам вырашылі троху прасцей зрабіць", — каментуюць у Цэнтры. Яны маюць на ўвазе акты вандалізму, якія апошнім часам адбыліся ў сталіцы Літвы. Сярод іх было напісанае з памылкамі графіці на сцяне ЕГУ: "Ціханоўская, прэч з нашага горада".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.