У Бярозаўскім раёне загінуў рыбак — імаверна, зачапіўся вудай за ЛЭП

У Бярозаўскім раёне загінуў рыбак — імаверна, зачапіўся вудай за ЛЭП

У Бярозаўскім раёне загінуў рыбак. 29 чэрвеня прыкладна ў 4.00 33-гадовы жыхар райцэнтра адзін паехаў на рыбалку на сваім аўто. Цягам дня жонка спрабавала дазваніцца да яго на сотавы тэлефон. Калі ж увечары ён не вярнуўся дадому, жанчына звярнулася ў міліцыю.

Рыбака знайшлі раніцай у чацвер каля абваднога канала непадалёк ад насоснай станцыі “Ястрамбель”. Ён быў мёртвы і на целе загінулага знайшлі сляды, характэрныя для ўдару электрычным токам. Як мяркуюць следчыя, падчас рыбалкі мужчына мог зачапіцца вудай за лінію электраперадач.

Бярозаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце здарэння. Дакладную прычыну смерці вызначыць судова-медыцынская экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі