У Быхаўскім раёне пад цяжарам снегу абрынуўся дах дома (фота)
У Быхаўскім раёне ў вёсцы Сялец пад цяжарам снегу абрынуўся дах двухкватэрнага дома. Здарэнне адбылося ўвечары 11 сакавіка. Як адзначае прэс-служба МНС, гаспадары былі на вуліцы, яны не пацярпелі.
Дом цагляны, яму 50 гадоў. Дах — шыферны, перакрыцце — драўлянае. Дах абрынуўся цалкам на плошчы 100 квадратных метраў. У адной з кватэр перакрыцці пашкоджаныя на плошчы 30 квадратных метраў. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала вялікая снегавая нагрузка.
Фота: mogilev.mchs.gov.by