У цэнтры Магілёва Mercedes збіў жанчыну з дзіцячым вазком
У цэнтры Магілёва 6 чэрвеня жанчына, якая везла ў вазочку двухгадовае дзіця, трапіла пад "Мерсэдэс". Двухгадовае дзіця атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу, піша tut.by. Яго давялося шпіталізаваць.
Аўтамабілем кіраваў 43-гадовы мужчына. Ён выязджаў з вуліцы Крыленкі на Першамайскую і паварочваў налева. Жанчына з дзіцем у гэты час пераходзіла праз вуліцу Першамайскай па рэгуляваным пешаходным пераходзе.
У магілёўскай абласной ДАІ кажуць, што на гэтым скрыжаванні і для пешаходаў, і для кіроўцаў зялёны сігнал светлафора гарыць адначасова. Хутчэй за ўсё, магілёвец на "Мерсэдэсе" не заўважыў пешахода, у выніку і адбылося ДТЗ.