У чацвер у Беларусі чакаюцца моцны снег і завіруха
Завіруха ў лістападзе
У чацвер, 23 лістапада, у многіх раёнах Беларусі чакаюцца моцны снег і завіруха (у тым ліку і ў Мінску), а на захадзе — галалёд. Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што амаль па ўсёй краіне прагназуецца моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с (у сталіцы — да 18 м/с).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да -9 градусаў (на Гомельшчыне — да -11), у дзённыя гадзіны — ад -4 на ўсходзе да +5 на захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.