У Добрушскім раёне цеплавоз збіў падлетка ў навушніках
У Добрушскім раёне каля вёскі Насовічы зранку 25 красавіка адбыўся няшчасны выпадак з удзелам непаўналетняга, піша газета "Добрушскі край".
Дзевяцікласнік ішоў у школу праз чыгуначнае палатно. Чыгунку ён вырашыў перайсці па "народнай сцяжыне" — за 50-70 метраў ад абсталяванага чыгуначнага пераходу.
Па дарозе школьнік слухаў музыку ў навушніках, таму не пачуў папераджальны сігнал цеплавоза і трапіў пад цягнік. У цяжкім стане яго шпіталізавалі ў абласную клініку.
Праверкай здарэння займаюцца следчыя.