У ДПК пракаментавалі версію Польшчы пра тое, хто пашкодзіў памежны знак

Пашкоджаная шыльда на беларуска-польскай мяжы / @gpkgovby​
Пашкоджаная шыльда на беларуска-польскай мяжы / @gpkgovby​

Польскі бок распаўсюджвае ілжывую інфармацыю адносна таго, хто пашкодзіў беларускі памежны знак, заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў панядзелак 17 студзеня. На беларуска-польскай мяжы ў Гродзенскім раёне памежнікі выявілі пашкоджанні на шчытку з дзяржаўным гербам. Там былі прабоіны. СК распачаў па гэтым факце крымінальную справу (па арт. 370 КК РБ "Здзек з дзяржаўных сімвалаў"). Польскі бок на наступны дзень заявіў, што беларускія памежнікі самі пашкодзілі знак, а затым паведамілі пра гэта польскаму боку. У якасці пацверджання гэтай версіі было апублікаванае і відэа.

У Мінску кажуць, што на гэтым відэа былі не памежнікі, а "прадстаўнікі следча-аператыўнай групы, якая прыбыла па факце пашкоджання памежнага слупа, а не супрацоўнікі органаў памежнай службы". Яны сапраўды забралі таблічку з месца здарэння і агледзелі тэрыторыю вакол.

Нагадаем, польскі бок прапаноўваў беларускім калегам правесці нараду і абмеркаваць інцыдэнт. "Беларусы адмовіліся, а ўвечары ў СМІ з'явілася паведамленне аб пашкоджанні беларускага памежнага знака польскім бокам", — расказвалі напярэдадні польскія памежнікі. У Мінску сёння растлумачылі, што сустракацца з польскімі калегамі з нагоды гэтага інцыдэнту яны не маглі — праз пандэмію COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі