У ДТЗ пад Віцебскам загінуў падлетак. Пяцёра чалавек шпіталізаваны
Аўтамабіль перакуліўся
У ноч на суботу, дзевятага лістапада, пад Віцебскам здарылася аварыя.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яна адбылася на 18-м км аўтадарогі Н2306 Ноўка — Замасточча. 30-гадовы кіроўца "ВАЗ", знаходзячыся ў алкагольным ап'яненні, не змог справіцца з кіраваннем. Яго аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі, а потым з'ехаў у меліярат і перакуліўся.
Падлетак, які сядзеў на пасажырскім сядзенні, загінуў на месцы.
Па факце ДТЗ следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу.
МНС папярэджвае пра моцны туман 9 лістапада. Будзьце асцярожнымі
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.