У ДТЗ у Віцебскім раёне загінула дзіця: на дарогу перад аўто выйшаў лось

На месцы ДТЗ

На месцы ДТЗ / @vitebsk_gai

Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў траўмы ў выніку ДТЗ, якое адбылося ўчора ўвечары на 90-м кіламетры аўтадарогі М-8. Гэтая траса вядзе ад ад расійскай мяжы праз Віцебск і Гомель да мяжы з Украінай. Пра аварыю распавялі ў ДАІ Віцебскай вобласці.

Вінаватым у ДТЗ стаў лось, які выйшаў на дарогу. 44-гадовы кіроўца Volkswagen Passat не паспеў зрэагаваць і ўрэзаўся ў жывёлу. У выніку мужчына атрымаў траўмы, а ягоны сын, які ехаў на пярэднім пасажырскім сядзенні, загінуў. Хлопчыку было 12 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі