У Кіраўскім раёне лось напаў на людзей

Лось двойчы напаў на людзей / Ілюстрацыйнае фота belhunting.by
Лось двойчы напаў на людзей / Ілюстрацыйнае фота belhunting.by

У Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці лось напаў на людзей. Як піша газета "Кіравец", здарэнне адбылося раніцай 7 чэрвеня ў вёсцы Стоўпішча. Ад нападу дзікай жывёлы пацярпелі два пенсіянеры — 84-гадовы мужчына і 75-гадовая жанчына. Іх шпіталізавалі ў Кіраўскую цэнтральную раённую бальніцу.

Вядома, што лось напаў на людзей каля іх дома. У пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасці (у жанчыны чэрапна-мазгавая траўма). Калі ў вёску прыехалі ратавальнікі, жывёла ўцякла ў лес. Там лось напаў на леснікоў. У выніку лася злавілі.

Раённая газета пачала друкаваць рэкамендацыі мясцовым жыхарам, як сябе паводзіць у выпадку нападу дзікіх жывёлаў.

У Кіраўскім раёне лось напаў на людзей
Лось пашкодзіў плот / kirovsk.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі