У дзень візіту прадстаўніка Ватыкана каля Чырвонага касцёла былі затрыманні
У дзень візіту прадстаўніка Ватыкана ў Беларусь каля Чырвонага касцёла ў Мінску былі затрыманні. Сілавікі ў масках не дазволілі жанчынам зайсці ў храм, некаторых з іх затрымалі. Яны нават зайшлі ў касцёл і выцягвалі людзей адтуль. Такімі дзеяннямі абуралася Ніна Багінская, якую на гэты раз не затрымлівалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.