У Дзятлаве эвакуявалі банк з-за безгаспадарнай валізы
Супрацоўнік Белаграпрамбанка ў фае аддзялення ў Дзятлаве знайшоў падазроную валізу і вырашыў звярнуцца ў міліцыю.
Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца, эвакуявалі з будынка 19 чалавек і затэлефанавалі сапёрам, інфармуе БЕЛТА.
Пакуль чакалі сапёраў, міліцыянты прагледзелі запісы камеры відэаназірання. Стала ясна, што падазроную рэч ва ўстанове забыў калега банкаўскіх работнікаў. Аплачваючы паслугі праз інфакіёск, ён паставіў сваю сумку на падлогу, а пасля выйшаў без яе. У валізцы апынуліся асабістыя рэчы.
Ілюстрацыйнае фота — karelnews.ru