У Егіпце затрымалі беларуса — баевіка "Ісламскай дзяржавы"

У Егіпце затрымалі беларуса — баевіка "Ісламскай дзяржавы"

У панядзелак, 26 кастрычніка, егіпецкія спецслужбы затрымалі ў Каіры шэсць чальцоў групоўкі "Ісламская дзяржава". Паведамляецца, што яны прыбылі з Лівіі для падрыхтоўкі тэрактаў на турыстычных аб'ектах.

Па звестках мясцовай прэсы, якія перадае ria.ru, сярод арыштаваных былы палкоўнік таджыкскай арміі, грамадзяне Арменіі, Беларусі, Сербіі, Сірыі, Ірана і егіпцянін.

Егіпецкія спецслужбы распавялі, што тэрарысты назіралі за раёнам пірамідаў Гізы, дзе традыцыйна шмат турыстаў, медыя-гарадком пад Каірам, а таксама аддзяленнямі паліцыі і судоў.

Пры захопе ў зламыснікаў знайшлі егіпецкую паліцэйскую і вайсковую форму, у ноўтбуках — выявы з знакамі групоўкі "ІД", стрэльбу.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі