У ЕС патлумачылі, ці называлі Лукашэнку прэзідэнтам
Гісторыя з лістом, у якім ЕС назваў Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам, здаецца, нарэшце высветлілася.
Прэс-сакратар Еўрапейскай дыпламатычнай службы Петэр Стана патлумачыў Еўрарадыё:
"Ліст быў накіраваны Лукашэнку як будучаму старшыні групы рэгіянальнага супрацоўніцтва СНД.
СААЗ, якая брала ўдзел у рассылцы сумесных запрашэнняў, вырашыла выкарыстаць у афіцыйным паштовым адрасе напісанне "прэзідэнт Рэспублікі". Гэта ні ў якім разе не азначае змены пазіцыі ЕС, які лічыць, што Лукашэнка не мае дэмакратычнай легітымнасці".
Пра ліст за подпісам старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, дзе яго называюць прэзідэнтам, Лукашэнка паведаміў на УНС 11 лютага. Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Пэтэр Стана заявіў журналістам, што апошні ліст Лукашэнку ад старшыні Еўракамісіі і старшыні Еўрасавета быў накіраваны 9 чэрвеня 2020-га. Пасля 9 жніўня Еўрасаюз не лічыць Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.