У Глыбоцкім раёне бусел заблытаўся ва ўласным гняздзе, выклікалі ратавальнікаў
Буслу спатрэбілася дапамога
У Глыбоцкім раёне каля вёскі Псуя ратавалі бусла, які заблытаўся ва... ўласным гняздзе на слупе лініі электраперадач. Здарэнне адбылося раніцай 22 ліпеня. Мясцовыя жыхары выклікалі ратавальнікаў.
Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца, пабачылі, што птушка вісела галавой уніз і самастойна вызваліцца не магла. З дапамогай лесвіцы яны падняліся ўверх і вызвалілі бусла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.