У Гомелі 17-гадовая дзяўчына скокнула з моста, яна ў рэанімацыі
У Гомелі 17-гадовая дзяўчына скокнула з аўтамабільнага моста праз раку Сож. Яна засталася жывая. Здарэнне адбылося яшчэ ўвечары 10 красавіка. З таго часу навучэнка мясцовага мастацкага каледжу знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі Гомельскай абласной бальніцы, інфармуе сайт gomel.today.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне няма. Таксама дакладна невядомыя прычыны, якія падштурхнулі дзяўчыну да спробы суіцыду.
Як паведамляла Еўрарадыё, у Брэсце 41-гадовы мужчына збіраўся скокнуць з 9-га паверху. Аднак ратавальнікі здолелі яго адгаварыць ад такога кроку.