У Гомелі мужчына выйшаў з калоніі і скраў мікрааўтобус, каб даехаць да Добруша
У Гомелі 26-гадовы мужчына выйшаў з калоніі і скраў мікрааўтобус, каб даехаць да Добрушскага раёна. Здарэнне адбылося ўначы 8 траўня. Даішнікі, якія патрулявалі вуліцы абласнога цэнтра, звярнулі ўвагу на "Пежо" — мікрааўтобус быў без нумароў і ехаў "дзіўна". Яго спынілі, за рулём аказаўся п'яны мужчына, які не змог патлумачыць, хто ён і куды едзе, не было і дакументаў на транспартны сродак. Калі даішнікі заўважылі, што ў мікрааўтобусе выбітае шкло ў правых пасажырскіх дзвярах, яны паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.
Высветлілася, што мікрааўтобус быў скрадзены. Калі міліцыянеры знайшлі яго ўладальніка і патэлефанавалі яму, мужчына нейкі час запэўніваў іх, што "Пежо" стаіць каля шматпавярховага дома. Як стала вядома, за некалькі гадзін да гэтага былы зняволены папраўчай калоніі, які выйшаў на волю 7 траўня, скраў мікрааўтобус. У салон ён трапіў пасля таго, як каменем разбіў шкло. Ён ускрыў замок запальвання і злучыў драты, рэгістрацыйныя нумары выкінуў.
Зламыснік зноў апынуўся за кратамі, у яго адносінах распачалі крымінальную справу, інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.