У гомельскую школу №15 прызначылі новую дырэктарку

У гомельскую школу №15 прызначылі новую дырэктарку

У гомельскую школу №15 прызначылі новую дырэктарку, піша "Гомельская праўда". Людміла Яўсеенка раней была намесніцай дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў гэтай жа школе. 

Калектыву школы новую дырэктарку прадставілі 24 верасня. 

Папярэднюю дырэктарку, Марыну Чарненка, звольнілі паводле непасрэднага распараджэння Аляксандра Лукашэнкі. Яе прызначылі намесніцай дырэктара ў гомельскую СШ №65. 

Нагодай для кадравых перастановак у гомельскай сістэме адукацыі стала здарэнне ў школе №15. 12 верасня чацвертакласнікі знялі на відэа, як настаўніца Людміла Чацвярткова лаецца матам на аднаго з вучняў, трымаючы над ім парту. Здарэнне атрымала шырокі розгалас, і настаўніцу звольнілі са школы. У яе абарону выступіў кіраўнік дзяржавы, загадаўшы аднавіць педагога на працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі