У Гродне ліквідавалі наступствы камунальнай аварыі
Падчас ліквідацыі наступстваў аварыі
У Гродне ліквідавалі наступствы камунальнай аварыі, паведамляюць мясцовыя ўлады. Здарэнне адбылося ў мікрараёне Вішнявец уначы. Там выявілі пашкоджанне цепласеткі. Без цяпла засталіся дзіцячы садок, 31 жылы дом і 5 крамаў. На раніцу цяпло з'явілася ў 9 дамах. Жыхары астатніх чакалі амаль да вечара. Адзначаецца, што яшчэ "працягваюцца работы па разваздушванні сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння".
Таксама ўначы 7 лютага аварыя адбылася на трубаправодзе ў Мінску, без цяпла і гарачай вады да раніцы былі жыхары некалькіх раёнаў сталіцы. І такіх аварый усё больш. Інфраструктура патрабуе ўкладання значных сродкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.