У Гродне знайшлі атрутных павукоў — сваякоў тарантула (відэа)

У Гродне выявілі небяспечнага варанковага павука сямейства Agelenidae — сваяка тарантула. Гродзенец Максім Гармаш нават зняў на відэа небяспечнага арахніда. Па словах натураліста, якія перадае партал wildlife.by, гэта не першая яго сустрэча з такімі павукамі.

Гэтых небяспечных павукоў спецыялісты выявілі яшчэ сем гадоў таму. Павукі плятуць свае гнёзды каля рэк. Днём яны хаваюцца ў сваіх норках, а ўначы выходзяць на паляванне. Харчуюцца гэтыя арахніды насякомымі, а чалавека могуць ўкусіць толькі тады, калі ён наступіць на іх.

Укус павука выклікае змярцвенне тканак. А яго "клюшні" могуць, як пры ўкусе кляшча, занесці інфекцыю. Для дарослых павук бяспечны, адзначае Максім Гармаш, а для дзяцей ўяўляе вялікую пагрозу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі