У Кіраўскім раёне мужчына выпадкова спаліў 10 га ячменнага поля (фота)

У Кіраўскім раёне мужчына выпадкова спаліў 10 га ячменнага поля (фота)

У Кіраўскім раёне 58-гадовы мужчына выпадкова спаліў траціну ячменнага поля і сам пацярпеў. Здарэнне адбылося ўдзень 19 ліпеня ў вёсцы Юзафін. Мужчына прыбіраўся ў двары свайго дома і паліў смецце ў вогнішчы. Ён пакінуў агонь без нагляду і пайшоў у дом адпачыць. Літаральна праз дзесяць хвілін ён убачыў, што полымя перакінулася на суседняе ячменнае поле.

Міжвольны віноўнік здарэння паспрабаваў самастойна патушыць пажар і атрымаў апёкі твару 2-3 ступені, з якімі яго шпіталізавалі. На момант прыбыцця выратавальнікаў агонь ахапіў 10 га ячменных пасеваў — амаль траціну ад усяго поля. Полымя збівалі работнікі мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Пажарныя змаглі лакалізаваць полымя і ўратавалі яшчэ болей за 20 га пасеваў, перадае прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі