У Клічаўскім раёне падлетка, які заблукаў у лесе, знайшоў сабака
У Клічаўскім раёне выратавальнікі шукалі ў лесе хлопчыка, які пайшоў з мамай у ягады і заблукаў. Як паведамляе сайт МНС, 12-гадовы падлетак згубіўся ў лесе ля вёскі Дубна каля 5-й гадзіны раніцы 10 ліпеня. Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла да выратавальнікаў у 15:30.
Зніклы хлопец не меў пры сабе мабільнага тэлефона. Яго шукалі супрацоўнікі МНС сумесна з міліцыяй.
Школьніка знайшлў ў 2 км ад вёскі Дубна выратавальнік-кінолаг раённага аддзелу МНС Уладзімір Пінчукоў і службовай аўчарка Шэйла. Дзіця напаілі цёплай гарбатай і перадалі бацькам. Стан Хлопца здавальняючы, шпіталізаваць яго не давялося.