У Крамлі адмовіліся даваць парады Лукашэнку, што рабіць з пратэстамі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / З архіву БЕЛТА​
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / З архіву БЕЛТА​

У Крамлі адмовіліся даваць якія-кольвек парады Аляксандру Лукашэнку наконт таго, што рабіць у сітуацыі, якая склалася на фоне пастаянных пратэстаў. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што любыя парады ў гэтай сітуацыі могуць выглядаць як умяшанне ва ўнутраныя справы.

"Любыя нейкія публічна агучаныя парады былі б не чым іншым, як спробай умяшання ў тое, што адбываецца. Мы гэтага не рабілі і рабіць не будзем",перадае словы Пяскова РІА "Новости".

У канцы жніўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін казаў, што сфармаваў на просьбу Лукашэнкі "рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў", які можа быць задзейнічаны ў Беларусі, калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі