У Крыме каву Амерыкана перайменавалі ў “Расіяна”

“Я быў здзіўлены, калі ўбачыў новую каву, – распавёў газеце “Комсомольская правда. Крым” жыхар Кактэбэлю Аляксандар. — Закрэсліўшы белым карэктарам старую назву на кававым апараце, гаспадар адной з установаў напісаў зверху “Россияно”. Людзі цікава рэагуюць, калі гэта бачаць, смяюцца. Хоць думаю, правільна ўсё, так і трэба рабіць”.

Як аказалася, гэта не адзіны выпадак. У Сімферопалі аматары кавы заўважылі надпіс у кавярні, які абвяшчаў: “Увага! У сувязі з нестабільнай геапалітычнай сітуацыяй у нашых установах няма кавы Амерыкана. Патрабуйце каву “Крымскую”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі