У Крымінальным кодэксе могуць замацаваць панятак крымінальнай правіны

У Крымінальным кодэксе могуць замацаваць панятак крымінальнай правіны

У Беларусі ў Крымінальным кодэксе могуць замацаваць панятак крымінальнай правіны. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк. Ён адзначыў, што крыміналісты яшчэ не маюць адзінага меркавання на гэты конт. Сам жа Канюк перакананы, што прапанова "заслугоўвае ўвагі" і яе трэба абмяркоўваць.

Генпракурор прыгадаў так званыя малазначныя крымінальныя справы, якія "з кропкі гледжання права можна разглядаць не як злачынства", інфармуе БЕЛТА.

У аўторак стала вядома, што ў Віцебску была спынена крымінальная справа аб "кветкавым рабаванні". Яе прызналі "малазначнай" і перакваліфікавалі ў адміністрацыйную.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі