У Лепельскім раёне трое дзяцей заблукалі і начавалі ў лесе
У Лепельскім раёне трое дзяцей заблукалі і начавалі ў лесе. Як інфармуе тэлеканал АНТ, хлопчыкі ва ўзросце 5, 9 і 10 гадоў увечары гулялі разам, а пасля зніклі. Дарослыя шукалі іх сваімі сіламі, а позна ўвечары звярнуліся ў міліцыю. Па трывозе паднялі асабісты склад мясцовага аддзела ўнутраных спраў. Пошукамі займаліся таксама ратавальнікі.
Раніцай адзін з хлопчыкаў выйшаў да людзей і прывёў міліцыянераў да астатніх дзяцей. Паводле іх слоў, яны хадзілі па лесе да раніцы, нават крыху паспалі. Адзначаецца, што ў шпіталізацыі хлопчыкі патрэбы не мелі.