У Лідскім раёне жанчына выштурхнула сужыцеля ў акно трэцяга паверха

У Лідскім раёне жанчына выштурхнула сужыцеля ў акно трэцяга паверха

У горадзе Бярозаўка Лідскага раёна жанчына выштурхнула сужыцеля ў акно трэцяга паверха. Яна была ў стане алкагольнага ап'янення. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, паміж 29-гадовым мужчынам і 32-гадовай жанчынай адбыўся канфлікт. Падчас яго малады чалавек "не па сваёй волі выпаў з акна".

Сведкам здарэння стала жанчына, якая праходзіла міма дома. Яна і патэлефанавала ў міліцыю. Спачатку прыехаў нарад Дэпартамента аховы, які высветліў, што ў здарэння ёсць крымінальны характар. Пасля гэтага прыбыла следча-аператыўная група. Жанчыну затрымалі. Прызначаныя экспертызы. Крымінальную справу яшчэ не распачалі.

Вядома, што малады чалавек выжыў, ён знаходзіцца ў бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі