У ліквідацыі пажару на заводзе "Палімір" удзельнічаюць 200 чалавек

У ліквідацыі пажару на заводзе "Палімір" удзельнічаюць 200 чалавек

У ліквідацыі пажару на заводзе "Палімір" у Наваполацку удзельнічаюць 200 чалавек. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік вытворчага аддзела прадпрыемства Віталь Руткевіч. Паводле яго слоў, задзейнічаныя сілы "Паліміра" і падраздзяленні МНС. Праца цэха, дзе адбылося ўзгаранне, прыпынена, а іншыя цэхі працягваюць працаваць у звычайным рэжыме.

Штаб па ліквідацыі наступстваў здарэння ачоліў гендырэктар ААТ "Нафтан". Прычыны здарэння высветліць спецыяльная камісія.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне на "Паліміры" адбылося каля 13-й гадзіны 18 чэрвеня. У адным з цэхаў загарэлася газаразмеркавальная ўстаноўка. Адзначаецца, што пацярпелых няма і што няма пагрозы жыхарам горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі