У Ляхавічах 18 чалавек папярэдзілі "аб недапушчальнасці экстрэмісцкіх паводзін"

Кіраўніцтва ляхавіцкай пракуратуры

Кіраўніцтва ляхавіцкай пракуратуры / lves.by

Сёлета ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці 18 чалавек папярэдзілі "аб недапушчальнасці экстрэмісцкіх паводзін". За ўвесь мінулы год мясцовая пракуратура выдала 13 такіх афіцыйных папярэджанняў. Пра гэта ў інтэрв'ю раённай газеце расказаў пракурор Ляхавіцкага раёна Ігар Палыка. Паводле яго слоў, пракуратурай "вядзецца мэтанакіраваная работа па супрацьдзеянні экстрэмізму"

Сілавікі, замест таго, каб лавіць злачынцаў, працягваюць шукаць уяўных "экстрэмістаў". І такая сітуацыя па ўсёй Беларусі. Напрыклад, міліцыя Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці за тыдзень займаецца пошукамі "экстрэмізму" болей, чым усімі астатнімі справамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі