У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Дзмітрый Шлетгаўэр

Дзмітрый Шлетгаўэр / t.me/viasna96

У магілёўскай калоніі №15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта адбылося 11 кастрычніка. Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі ў Беларусі.

Шлетгаўэра гэтым летам асудзілі на 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго вінавацілі ў "шпіянажы" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

Пакуль ішоў суд над ім, у Дзмітрыя нарадзілася дзіця. Як адзначаюць праваабаронцы, палітвязень прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.

Паведамляецца, што Шлетгаўэр нарадзіўся ў расійскім Слаўгарадзе і меў расійскае грамадзянства. У 2018-м ён атрымаў від на жыхарства ў Беларусі. Хлопец працаваў на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі ў Камянцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі