У Магілёве абрынулася металічная агароджа пешаходнага моста (фота)

У Магілёве абрынулася металічная агароджа пешаходнага моста (фота)

У Магілёве ў раёне Быхаўскай вуліцы часткова абрынулася металічная агароджа пешаходнага моста праз рэчку Дубравенка (даўжыня секцыі каля 15 метраў). Здарэнне адбылося пасля 11-й гадзіны раніцы 29 сакавіка. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Прэс-служба МНС адзначае, што праход людзей па мосце не забаронены. Замест згаданай секцыі, якая абрынулася, паставяць часовую.

Мост быў пабудаваны ў 1982 годзе. Яго даўжыня складае 40 метраў, шырыня — 5 метраў, вышыня над узроўнем вады — 8 метраў. Мяркуецца, што прычынай здарэння мог стаць "фізічны знос канструктыўных элементаў моста".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі