У Магілёве электробус выехаў на тратуар і пратараніў прыпынак
У Магілёве электробус выехаў на тратуар і пратараніў прыпынак грамадскага транспарту. Як паведамляе партал TUT.by са спасылкай на ДАІ, здарэнне адбылося ў пятніцу ў 00:55. Па папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў (ці былі ў салоне пасажыры, пакуль невядома). Мяркуецца, што вадзіцель электробуса не саўладаў з кіраваннем.
Два электробусы Магілёву ў пачатку 2018 года падарыла кітайская правінцыя Хунань. Яе назву мае электробус, які трапіў у ДТЗ. Фотаздымкі з месца здарэння з'явіліся ў сацыяльных сетках.
vk.com/ilovemogilev