У Магілёве грузавік збіў школьніка, хлопчык у рэанімацыі

У Магілёве грузавік збіў школьніка, хлопчык у рэанімацыі

У Магілёве грузавік збіў школьніка, 12-гадовы хлопчык у рэанімацыі. Здарэнне адбылося каля аднаго з дамоў на вуліцы Левая Дубровенка. Як інфармуе sputnik.by са спасылкай на УДАІ Магілёўскага аблвыканкама, аўтамабілем "ЗІЛ" кіраваў 60-гадовы мужчына. Праводзіцца разбіральніцтва.

Школьніка завезлі ў бальніцу. У яго закрыты пералом сцягна, пералом касцей таза, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, ён атрымаў удар у паяснічны аддзел пазваночніка.

У цэнтры Магілёва Mercedes збіў жанчыну з дзіцячым вазком

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі