У Магілёве пачаўся закрыты суд над Севярынцам, Афнагелем, Юхневічам

У Магілёве пачаўся закрыты суд над Севярынцам, Афнагелем, Юхневічам

12 траўня ў Магілёўскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы групы палітвязняў — Паўла Севярынца, Дзмітрыя Казлова, Ірыны Шчаснай, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Суд закрыты — нават сваякам не дазволілі прысутнічаць на працэсе. Нібыта, матэрыялы справы "адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". У асноўным палітвязняў вінавацяць у "масавых беспарадках".

Севярынец знаходзіцца ў зняволенні з чэрвеня 2020 года. Напярэдадні яго жонка Вольга агучыла яго зварот. Таксама з пачатку лета за кратамі блогер Казлоў ("Шэры кот"). Шчасную затрымалі ў лістападзе 2020-га. Яна — грамадская актывістка, рэдагавала некалькі тэлеграм-каналаў.

Да суда прыйшлі каля 40 чалавек, але іх не прапусцілі ў будынак. Тых жа, хто туды патрапіў, выгналі міліцыянеры. Яны ж загадалі людзям разыходзіцца, не стаяць каля суда, туды прыехалі амапаўцы. Каля суда былі затрыманы журналісты Аляксандр Буракоў і Уладзімір Лапцэвіч, а таксама каардынатар аргкамітэта БХД Алег Аксёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі