У Магілёве пад коламі грузавіка загінула 23-гадовая дзяўчына
У Магілёве пад коламі грузавіка загінула 23-гадовая дзяўчына. Трагічнае здарэнне адбылося ў сераду, 15 чэрвеня, на праспекце Міра каля 13.00. Дзяўчына пераходзіла вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе і трапіла пад аўтамабіль ГАЗ 3310 "Валдай".
У цяжкім стане пацярпелую завезлі ў бальніцу, дзе яна праз некалькі гадзін памерла, інфармуе abw.by.
Фота: tv2.by