У Магілёве шукаюць мужчыну, які з малатком у руках напаў на супрацоўнікаў банка

У Магілёве шукаюць мужчыну, які з малатком у руках напаў на супрацоўнікаў банка

У Магілёве шукаюць мужчыну, які напаў на супрацоўнікаў банка. Здарэнне адбылося ўвечары 24 лютага каля аддзялення "Беларусбанка" па вуліцы Якубоўскага, 69. Праваахоўнікі спадзяюцца на дапамогу грамадзян, інфармуе прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці.

Сайт sputnik.by адзначае, што мужчына напаў з малатком у руках. Пацярпела жанчына. Сам зламыснік з месца здарэння ўцёк. На выгляд яму 20-27 гадоў, рост — 180-185 см, целасклад — сярэдні. Невядомы быў у камуфляваных штанах, у падоўжанай сіне-белай куртцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі