У Мазыры баржа-кавярня з людзьмі на борце адарвалася ад берага
У Мазыры баржа-кавярня з людзьмі на борце адарвалася ад берага. Як паведамляе МНС, гэта здарылася раніцай 16 лютага, прыкладна ў 8:00 у парку Перамогі. Баржа была прышвартаваная ля берага Прыпяці, але адзін з двух тросаў адарваўся і яе аднесла на 15 метраў.
На баржы ў той час знаходзіліся 20-гадовы афіцыянт і двое мужчын 1996 года нараджэння.
На месца выехалі супрацоўнікі МНС. Яны эвакуявалі людзей з баржы з дапамогай выратавальнай дошкі і вяроўкі, а затым перадалі медыкам на агляд. Баржу прышвартавалі да берага. Ніхто ў выніку здарэння не пацярпеў.