У Мінэнэрга патлумачылі, хто не паспявае будаваць АЭС

У Мінэнэрга патлумачылі, хто не паспявае будаваць АЭС

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў запатрабаваў да 30 снежня ліквідаваць спазненне ў будаўніцтве АЭС. На гэты конт выйшла распараджэнне "Аб дадатковых мерах па забеспячэнні своечасовага выканання работ па ўзвядзенні Беларускай АЭС".

У Мінэнэрга карэспандэнту Еўрарадыё патлумачылі, што спазнення ў асноўным графіку няма, але ёсць "некаторыя арганізацыі", якія не выконваюць тэматычны план.

"Кожнай будаўнічай арганізацыі, якая ўдзельнічае ў збудаванні Беларускай АЭС, даводзяцца штомесячныя тэматычныя планы па асваенні сродкаў пры выкананні будаўніча-мантажных работ.

У першым паўгоддзі 2015 года некаторымі будаўнічымі арганізацыямі дапушчана адставанне ад выканання тэматычных планаў па асобных аб'ектах", — паведамляецца ў афіцыйным адказе з міністэрства.

Раней усе чыноўнікі запэўнівалі, што АЭС будуецца ў адпаведнасці з тэрмінамі. Таксама ў Мінэнэрга запэўнілі, што спазнення ў "асноўным графіку" няма.

Фота: atom.belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі