У мінскім аэрапорце мігранты рэгіструюцца на эвакуацыйны рэйс у Ірак
10 жніўня ў мінскім аэрапорце мігранты сабраліся ля стоек, каб зарэгістравацца на эвакуацыйны рэйс у Ірак. Для іх працуюць адразу 4 стойкі рэгістрацыі.
Мігрантаў там каля 100 чалавек.
Плануецца, што самалёт да Багдада вылеціць у 14:40.
Літва летам 2021-га сутыкнулася з вялікім патокам мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі Беларусі. Адначасова павялічвалася колькасць авіярэйсаў з Ірака ў нашу краіну, каля паловы затрыманых мігрантаў — іракцы. Пасля таго, як літоўскія памежнікі прынялі рашэнне вяртаць мігрантаў назад у Беларусь, і пасля кантактаў з ЕС, Ірак скараціў колькасць рэйсаў у Беларусь, а потым і ўвогуле заняўся вывазам мігрантаў на радзіму.
Двума эвакуацыйнымі рэйсамі збіраюцца вывезці з Мінска каля 280 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.