У Мінску гарэў склад, загінуў мужчына

Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца

Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца / t.me/mchs112by/

Увечары ў пятніцу ў Мінску гарэў склад па вуліцы Селіцкага. Плошча ўзгарання складала 4000 квадратных метраў. На месцы працавалі 19 адзінак тэхнікі і больш за паўсотні ратавальнікаў.

Агонь паспеў знішчыць абсталяванне, сыравіну і гатовую прадукцыю (якую менавіта, не ўдакладняецца, але МНС паведамляла пра нейкія "пластыкавыя вырабы") на плошчы больш за 1200 квадратных метраў, пашкоджаныя сцены і металічны дах.

У складзе знайшлі цела загінулага 21-гадовага мужчыны.

Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца.

У Мінску гарэў склад, загінуў мужчына
У Мінску гарэў склад, загінуў мужчына

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі