У Мінску пачаў дзейнічаць сервіс адсочвання грамадскага транспарту
У Мінску пачаў дзейнічаць сервіс адсочвання грамадскага транспарту. Мабільны дадатак Транспорт BY паказвае перамяшчэнне ў сталіцы аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, маршрутак анлайн. Таксама ёсць магчымасць адсочваць рух аўтобусаў, маршрутак у Мінскім раёне (Смалявічы, Дзяржынск, Фаніпаль, Заслаўе) і нават Мінскай вобласці, паведамляе minsknews.by.
Дадатак можна бясплатна спампаваць у Google Play, App Store, AppGallery.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.