У Мінску пройдзе развітанне з беларускім эканамістам Андрэем Турам
2 чэрвеня ў Мінску пройдзе развітанне з беларускім эканамістам Андрэем Турам. Былы намеснік міністра эканомікі (1995-2011), экс-намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2011-2013), доктар эканамічных навук памёр у бальніцы 31 траўня на 63-м годзе жыцця пасля сур'ёзнай хваробы. Нядаўна ён перанёс аперацыю на сэрцы.
Тур быў вядомы сваімі ліберальнымі поглядамі на эканоміку. Развітанне з ім пройдзе ў вучэбным корпусе № 11 Б Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 12-й да 13-й гадзіны). У БНТУ Андрэй Тур працаваў у апошнія гады жыцця, быў загадчыкам кафедры бізнес-адміністравання.
Пахаваюць эканаміста на Усходніх могілках сталіцы.