У Мінску прызначаны новы галоўны архітэктар
У Мінску прызначаны новы галоўны архітэктар. Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, з аўторка на гэтай пасадзе працуе Вольга Верамей, якая дагэтуль працавала ў Міністэрстве будаўніцтва і архітэктуры, дзе кіравала галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі.
Папярэдні галоўны архітэктар, Вольга Радчанка, сышла з пасады ў кастрычніку. Яна не папрацавала і года.
Верамей з Мінска. Як піша TUT.by, яна атрымала вышэйшую архітэктурную адукацыю ў БНТУ, скончыла Інстытут прадпрымальніцтва і парламентарызму (палітолаг), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Вольга Верамей ужо працавала ў Мінгарвыканкаме, была намесніцай старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва. У Міністэрства яна сышла ў пачатку мінулага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.