У Мінску "замініравалі" два гандлёвыя цэнтры і вакзал

ТЦ "Галілеа" 
ТЦ "Галілеа" 

У міліцыю паступілі паведамленні пра нібыта замініраваныя аб'екты ў Мінску і Віцебску. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чемоданова ў сваім Telegram-канале.

"Сёння ў 12.10 у міліцыю перададзена паведамленне аб небяспецы, падобнае на тыя, што паступалі раней. На гэты раз былі "замінаваныя” два сталічныя гандлёвыя аб'екты "Галілеа” і "Сталіца", а таксама два чыгуначныя вакзалы ў Мінску і Віцебску", — гаворыцца ў паведамленні .

Сапёрна-піратэхнічныя групы правялі абследаванні вакзалаў і гандлёвых цэнтраў — небяспечных прадметаў там не выяўлена.

Фэйкавыя мініраванні ў Мінску апошнім часам адбываюцца рэгулярна. Кожны мініруюцца вакзалы і гандлёвыя цэнтры ў рознай колькасці. Напрыклад, 18 сакавіка былі адначасова "замініраваныя" тры ГЦ.

Такіх выпадкаў, каб каго-небудзь за гэта затрымалі, яшчэ не было. Аднак фэйкавае мініраванне выкарыстоўваецца як нагода стварыць праблемы беларускім Youtube-блогерам. Прэтэнзіі з гэтай нагоды былі да Андрэя Павука і Сяргея Ціханоўскага. Прычым у гэтых выпадках "мінёр" быццам бы ветліва прадстаўляўся перад тым, як паведаміць пра бомбу ў тым ці іншым аб'екце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі