У Мінску жанчына-паштальён "зліла" інфармацыю пра дзясяткі міліцыянераў

У Мінску жанчына-паштальён "зліла" інфармацыю пра дзясяткі міліцыянераў

Мінская міліцыя паведамляе пра 19 крымінальных спраў, распачатых у дачыненні грамадзян, якія ў інтэрнэце распаўсюдзілі інфармацыю пра супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Іх пошукам займаліся супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі па Мінску МУС Беларусі.

Жанчына-паштальён у сталіцы "скарысталася сваімі службовымі паўнамоцтвамі" і ў інтэрнэце распаўсюдзіла звесткі пра 35 чалавек, у тым ліку і міліцыянераў. Яна гэта зрабіла пад уплывам заклікаў "зліваць" канфідэнцыйныя даныя праваахоўнікаў. Цяпер яна стала фігурантам крымінальнай справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі