У МПЗ пракаментавалі права на праверку расходаў і даходаў беларусаў за 10 гадоў

Грамадзянін можа і не ведаць, што ў дачыненні да яго распачатая праверка / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​
Грамадзянін можа і не ведаць, што ў дачыненні да яго распачатая праверка / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

Права на праверку даходаў і расходаў грамадзян было ў падатковых органаў і раней, нагадаў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі. Яго словы прыводзіць sb.by.

Такія праверкі дазваляў рабіць закон "Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці".  Тых, у дачыненні да каго пачыналася праверка, прасілі падаць дэкларацыю. Далей падатковыя інспектары звяралі даходы і расходы. З 2022 года гэты закон прызналі тым, што страціў сілу, а частка яго нормаў перайшла ў Падатковы кодэкс. У тым ліку норма аб праверцы за 10 гадоў. Змяненне, па сутнасці, толькі адно .

"Цяпер дэкларацыю падаваць не давядзецца. Падатковыя, як і раней, будуць рабіць супастаўленне на падставе наяўных звестак. Калі іх будзе недастаткова, папросім чалавека патлумачыць крыніцы даходаў", — сказаў Кавалеўскі.

Нагадаем, са студзеня 2022 года ў Беларусі запрацаваў абноўлены Падатковы кодэкс. Адзін з яго артыкулаў тычыцца "камеральнай праверкі адпаведнасці расходаў даходам фізічнай асобы".  Падставай для такой праверкі можа стаць і запыт спецслужбаў, і проста інфармацыя аб буйной куплі, якая аказалася ў падаткавікоў. Пры гэтым чалавек можа і не ведаць, што яго правяраюць.

Але калі інспектары вырашаць, што сума выдаткаў перавышала даходы на 500 і больш базавых велічынь, то яны могуць папрасіць грамадзяніна растлумачыць, адкуль узялася такая розніца.  Прычым "даходы" трэба будзе растлумачыць дакументальна, прынесці ў падатковую пацвярджальныя дакументы. На гэта ў чалавека будзе 30 дзён. Тэрмін могуць падоўжыць, калі грамадзянін хворы або знаходзіцца за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі